Частный институт управления и предпринимательства

Слайдер

Институт Управления и Предпринимательства

Што робіцца ў нашай і іншых краінах для падрыхтоўкі спецыялістаў па прафесійным кіраванні жыллём

Хуткія змены на рынку будаўніцтва і абслугоўвання жылля не заўсёды дазваляюць своечасова рыхтаваць патрэбных спецыялістаў. Яшчэ больш адстае ад жыццёвых рэалій заканадаўства. Існуе і непадрыхтаванасць грамадскіх служачых і насельніцтва да ўспрымання рэчаіснасці і сучасных патрабаванняў да жылля. Аднак у будучыню трэба глядзець ужо сёння, і задача прафесійнай суполкі тых, хто абслугоўвае жыллё, — падказваць, што і як у жыллёвай сферы трэба рабіць найперш. Кіраваць дамамі павінны людзі выключна прафесійна падрыхтаваныя, лічаць эксперты. Яны расказалі, што робіцца ў нашай і іншых краінах для падрыхтоўкі спецыялістаў па прафесійным кіраванні жыллём, і чаму яны ўвогуле патрэбныя.

Прафесійнае кіраванне павінна базіравацца на сістэме падрыхтоўкі кіраўнікоў, якая закладваецца ў краіне, а таксама на дакладна прапісаных правілах. З жыллёвай сферы дзяржава ніколі не павінна выходзіць, бо гэта адзін з галоўных складнікаў жыццядзейнасці грамадства. Пры гэтым самакіраванне і саманавучанне — таксама магчымасць, аднак дадатковая, а не першарадная, лічаць эксперты семінара праекта FpB-19018 «Распрацоўка інструментаў узаемадзеяння і міжгаліновага супрацоўніцтва для прафесійнага кіравання нерухомасцю», які адбыўся ў Мінску.

Нямецкі вопыт санацыі жылля — напэўна, адзін з самых эфектыўных у свеце, і яго (у адаптаваным да нашых умоў выглядзе) варта пераймаць у Беларусі. Пытанне толькі ў тым, хто будзе гэта рабіць і займацца адпаведнымі навуковымі даследаваннямі, хто будзе рыхтаваць такіх спецыялістаў. Сёння неабходныя інавацыйныя падыходы, новыя мадэлі падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў. У ВНУ Беларусі ўжо ёсць магчымасць падрыхтоўкі спецыялістаў такога кшталту, а цяпер займаюцца ўкараненнем спецыяльнасці «Эканоміка кіравання нерухомасцю», падзяліўся Мікалай СІНЯК, рэктар Інстытута кiравання і прадпрымальніцтва, спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара Еўразійскай арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва (ЕАЭС) па пытаннях нерухомасці ў краінах Еўрапейскага саюза.

Ён прапанаваў сумесна з нямецкімі экспертамі займацца навучаннем спецыялістаў, у тым ліку па энергаэфектыўнай санацыі будынкаў. І на базе ВНУ і дзяржаўнага каледжа стварыць цэнтр кампетэнцый.

— Цэнтр, як мяркуецца, будзе займацца трыма асноўнымі кірункамі пытанняў. Хто будзе плаціць за мерапрыемствы. Як распрацоўваць інавацыйныя праекты і займацца практычным вопытам укаранення тэхналогій з улікам практыкі суседзяў (тут трэба казаць і пра смарт-дамы). А трэці актуальны кірунак развіцця — штучны інтэлект, які дае падказкі, і машыннае навучанне, — акрэсліў перспектывы Мікалай Сіняк.

 

З поўным тэкстам артыкула можна азнаеміцца тут:

https://zviazda.by/be/news/20210419/1618850942-shto-robicca-u-nashay-i-inshyh-krainah-dlya-padryhtouki-specyyalistau-pa

 

Источник: https://zviazda.by

Обнаружили ошибку или мёртвую ссылку?

Выделите проблемный фрагмент мышкой и нажмите CTRL+ENTER.
В появившемся окне опишите проблему и отправьте Администрации ресурса.


Комментарии (0)

Добавить комментарий

#
#
#
#
#
#
#
#
Белорусская республиканская коллегия адвокатов

Мы используем обучающе-исследовательский принцип организации образовательного процесса, информационные и компьютерные обучающие технологии, активные формы и методы обучения.

МЫ в Facebook

Мы в Instagram

Наши Контакты

Email: imb@imb.by

Адрес: 220086 Республика Беларусь, г.Минск, ул.Славинского, д.1, корп.3