круглый стол “Предпринимательские союзы и бизнес-вузы: потенциал взаимодействия”
25 сакавіка ў Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва (ПІКіП) у межах Беларускага тыдня прадпрымальніцтва–2022 адбылося паседжанне Круглага стала “Прадпрымальніцкія саюзы і бізнес-ВНУ: патэнцыял узаемадзеяння”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М. Куняўскага, Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, прадстаўнікі Беларускай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, выкладчыкі і студэнты ПІКіП. Актуальнасць тэмы была падцверджана падчас выступаў і зацікаўленай дыскусіі. Былі абмеркаваныя напрамкі супрацоўніцтва бізнес-саюзаў і бізнес-ВНУ, прапанаваныя канкрэтныя шляхі іх рэалізацыі. Партнёры дамовіліся зрабіць гэты Круглы стол рэгулярным, запрасіць да ўдзелу ў ім прадстаўнікоў мясцовых органаў кіравання, дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі. Па словах рэктара ПІКіП Сіняка М.Г. “Экасістэма развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва павінна будавацца на прынцыпах сістэмнага падыходу, устойлівага развіцця, smart-тэхналогіях і шырокім партнёрскім супрацоўніцтве”. У гэтых напрамках і будзе працягваць працу новая навукова-практычная дыскусійная пляцоўка.
27.03.2022